Сёння, 13 лістапада, у пасёлку Рэдзікова (балтыйскі рэгіён Польшчы) была адкрытая амерыканская база супрацьракетнай абароны. Згаданы аб'ект стаў важнай часткай сістэмы НАТА, прызначанай для абароны Еўропы ад балістычных пагроз. Гэта таксама першая пастаянная ваенная база ЗША з баявымі магчымасцямі, размешчаная на тэрыторыі Польшчы.
На адкрыцці аб'екту прысутнічалі генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм'ер-міністр Дональд Туск, віцэ-прэм'ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
Выступаючы на адкрыцці ракетнай базы, прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў сімвалічны момант гэтай падзеі.
- Гэта вельмі важна, бо амерыканская база пабудаваная на нашай зямлі, у цэнтры Польшчы. З гэтага моманту цэлы свет будзе ведаць, што гэта - ужо не расійская зона ўплыву.
Пагадненне аб будаўніцтве базы СРА ў Польшчы было падпісанае ў 2008 годзе. Аднак фактычнае будаўніцтва ў Рэдзікове пачалося толькі ў 2016 годзе. Амаль год таму, пасля шматлікіх затрымак, аб'ект атрымаў статус аператыўнай гатоўнасці.
Асноўнай задачай базы з'яўляецца абарона Еўропы ад патэнцыйных ракетных пагроз.
Аб’ект у Рэдзікове абсталяваны перадавой сістэмай Aegis Ashore, у якую ўваходзяць радар дальняга дзеяння і ракетныя пускавыя ўстаноўкі SM-3. Гэты комплекс здольны выяўляць, адсочваць і знішчаць балістычныя ракеты на пачатковым этапе іх палёту. База ў Рэдзікове стала другім наземным элементам сістэмы Aegis Ashore у Еўропе: першы такі аб'ект быў адкрыты ў 2016 годзе ў Румыніі.
Апрача баз у Польшчы і Румыніі, супрацьракетная сістэма НАТА ўключае ў сябе радар ранняга папярэджання ў Турцыі і амерыканскія эсмінцы, якія базуюцца ў Іспаніі.
вс