Палякам здараецца злоўжываць антыбіётыкі. Краіна займае пятае месца паводле колькасці спажываных лякарстваў. У 2022 годзе было куплена 45 мільёнаў упаковак гэтых лекаў, - папярэджваюць спецыялісты ў Еўрапейскі дзень антыбіётыкаў, які адзначаецца 18 лістапада.
Калі мы не абмяжуем спажывання антыбіётыкаў, будзе ўсё больш бактэрый, устойлівых да іх дзеяння, і не будзе чым лячыць пацыентаў, - адзначае прафесар Малгажата Лабоцка (Małgorzata Łobocka) з Польскай акадэміі навук.
«Калі адзін антыбіётык не працуе, мы выкарыстоўваем другі, калі другі не працуе, трэці, і такім чынам мы можам вырасціць цалкам устойлівыя бактэрыі, якія немагчыма лячыць нічым».
Прафесар Малгажата Лабоцка прызнала, што ўстойлівасць да антыбіётыкаў часткова выклікана паводзінамі саміх пацыентаў, якія просяць лекараў прапісаць антыбіётыкі, але і лекары таксама выпісваюць гэтыя лекі “на ўсялякі выпадак” у тых сітуацыях, калі ў пацыента моцныя сімптомы інфекцыі і доктар не можа хутка праверыць, вірус гэта ці бактэрыя. Пераважную большасць інфекцый выклікаюць вірусы (80-90%), на якія антыбіётыкі не дзейнічаюць.
Даследаванні новых антыбіётыкаў вельмі дарагія і працяглыя. Навукоўцы шукаюць новыя рашэнні ў барацьбе з бактэрыямі. Адным з метадаў лячэння бактэрыяльных інфекцый з'яўляецца фагатэрапія, пры якой выкарыстоўваюцца бактэрыяфагі - вірусы, якія атакуюць толькі бактэрыяльныя клеткі.
IAR/нг