Беларуская Служба

Польскі ўрад замарожвае на год цэны на электраэнергію

19.11.2024 13:39
Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя падрыхтавала праект, які мае на мэце зменшыць нагрузку на грамадзян з-за высокіх рахункаў за электрычнасць.
Ілюстрацыйны здымакImage by Adrian from Pixabay/CC0

Дональд Туск заявіў, што цэны на электраэнэргію ў польскіх дамах не будуць павышацца. Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя падрыхтавала праект, які мае на мэце зменшыць нагрузку на грамадзян, дзякуючы якому палякі не адчуюць значнага павелічэння рахункаў за электрычнасць.

 Прэм'ер-міністр паведаміў, што рашэнне аб замарожванні коштаў на энерганосбіты будзе прынята сёння:

- Я Вельмі рады, што сёння мы прымаем рашэнне аб замарожванні цэн энергіі для хаткіх гаспадарак у Польшчы. У будчым годзе электрычнасць у польскіх дамах не падаражае. Мы замарожваем цэны энергіі на 9 месяцаў. За гэты час павінна адбыцца скарачэнне тарыфаў і далейшая замарозка цэн не спатрэбіцца.

Маршалак Сейму Шымон Галоўня паведаміў, што праект аб замарожванні коштаў на энэрганосьбіты, над якім сёння будзе працаваць урад, будзе ўключаны ў расклад распачатай сёння нарады.  сказаў, што дэпутаты хацелі б прыняць гэтую пастанову ў наступную сераду.

Праект прадугледжвае захаванне максімальнай цаны для насельніцтва на ўзроўні 500 злотых за мегават-гадзіну.

Дзякуючы гэтаму індывідуальныя спажыўцы пазбегнуць павелічэння выдаткаў, якія могуць скласці прыкладна 623 злотых/МВт-г, а інфляцыя ў наступным годзе будзе ніжэйшай, чым чакалася першапачаткова. Праект таксама прадугледжвае нулявую плату за магутнасць для насельніцтва і магчымасць зніжэння тарыфаў энергакампаніямі ў другім паўгоддзі 2025 года.

У сваю чаргу, для іншых спажыўцоў, такіх як мясцовыя ўлады або невялікія кампаніі, максімальная цана на энергію больш не будзе дзейнічаць. Кошт замарожвання коштаў у 2025 годзе ацэньваўся ў 5,058 мільярдаў злотых.

ПР/юл