Беларуская Служба

Сёння ў «Грамадзянскай кааліцыі» праходзяць прэзідэнцкія праймерыз (ФОТА)

22.11.2024 10:01
7 снежня абраны шляхам праймерыз кандыдат у прэзідэнты прадставіць сваю перадвыбарчую праграму.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў найбуйнейшай кааліцыйнай партыі ў Польшчы праходзяць праймерыз. Члены «Грамадзянскай кааліцыі» вырашаюць, ці падтрымаюць яны прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага ці кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага, як кандыдата на галоўную пасаду ў краіне.



Галасаванне праходзіць праз SMS-паведамленні з 8.00 да 24.00.

Кандыдата ад «Грамадзянскай кааліцыі» выбіраюць больш за 25 тысяч членаў палітычнай арганізацыі. Столькі людзей мае права голасу і столькі атрымае SMS-паведамленне ад кампаніі, адказнай за правядзенне галасавання.

Рафал Тшаскоўскі Рафал Тшаскоўскі/PAP/Leszek Szymański

Усе яны ўжо атрымалі інструкцыю, як галасаваць, каб іх голас быў сапраўдным.

Шляхам латарэі выбарчая камісія прысвоіла кандыдатам нумары: Рафал Тшаскоўскі атрымаў адзінку, а Радаслаў Сікорскі — двойку.

Радаслаў Сікорскі / PAP/Maciej Kulczyński Радаслаў Сікорскі / PAP/Maciej Kulczyński

Сябры «Грамадзянскай кааліцыі», а таксама партыяў: «Сучасная», «Польская ініцыятыва» і «Зялёныя» будуць галасаваць, упісваючы адзін з гэтых нумароў у SMS-паведамленне. Вынікі праймерыз павінны быць абвешчаныя ў суботу.

Абраны такім чынам кандыдат у прэзідэнты прадставіць сваю перадвыбарчую праграму 7 снежня.

IAR/аз

Адбудуцца праймерыз, на якіх абяруць кандыдата ў прэзідэнты ад Грамадзянскай кааліцыі

09.11.2024 12:15
Мэр Варшавы будзе змагацца з міністрам МЗС Польшчы.