Колькасць пасажыраў на польскай чыгунцы да 2030 года можа вырасці да 500 млн чалавек, — заявіў намеснік міністра інфраструктуры Пётр Малепшак.
Дадзеныя Упраўлення чыгуначнага транспарту Польшчы сведчаць аб тым, што летась польская чыгунка перавезла 374,4 млн пасажыраў. Намеснік міністр інфраструктуры прагназуе, што да 2030 году колькасць пасажыраў павялічыцца да 500 млн. «Гэта наша мэта», — падкрэсліў палітык, аднак адзначыўшы, што «праблемай польскай чыгункі з'яўляецца яе малая доля на рынку пасажырскіх і грузавых перавозак».
Пётр Малепшак таксама паведаміў, што сёлета ў снежні і ў чэрвені наступнага года будуць бачныя першыя вынікі мадэрнізацыі некаторых участкаў чыгункі, што прывядзе да скарачэння часу руху пасажырскіх цягнікоў.
Плануецца, што цягнікі паміж найбуйнейшымі гарадамі Польшчы будуць рухацца ў межах 100-120 хвілін. Ужо ў снежні час у шляху будзе скарочаны на 20-30 хвілін, а ў некаторых выпадках нават на гадзіну, як на адрэзку Уроцлаў-Кудава-Здруй.
pap/эж