Беларуская Служба

Угнаенні з Расіі заліваюць Польшчу. Вытворцы не маюць шанцаў

16.12.2024 10:57
Імпарт угнаенняў з Расіі ў Польшчу б'е рэкорды. Сёлета за іх ужо заплацілі 1,3 мільярда злотых.
.
.GoranH/pixabay.com/CC0

Таму Польшча разам з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй накіравалі ў Еўрапейскую камісію ліст з прапановай увесці імпартныя мыты на расійскія ўгнаенні, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Як адзначае штодзённік, за дзевяць месяцаў 2024 года аб'ём мінеральных угнаенняў, імпартаваных з Расіі ў Польшчу, павялічыўся на 140% да 952 тысяч тон, а іх кошт павялічыўся на 123 працэнты да рэкордных 318 мільёнаў еўра.

Гэта рызыкоўна, бо наплыў танных угнаенняў можа нанесці шкоду еўрапейскай вытворчасці, а потым, калі Расія будзе ставіцца да ўгнаенняў як да зброі, як раней да газу, яна можа – праз спыненне паставак – пагражаць харчовай бяспецы Еўрасаюзу – ацэньвае «Rz».

Выданне дадае, што пасля нападу Расіі на Украіну ўзнікла занепакоенасць уплывам канфлікту на сусветныя харчовыя рынкі, з-за чаго санкцыі не распаўсюджваюцца на імпарт прадуктаў харчавання і ўгнаенняў, а наступствам стала тое, што дэмпінгавыя кошты на збожжа скажаюць канкурэнцыю ў Еўропе.

Імпарт угнаенняў з Расіі рэкордны і дасягае 530 тысяч тон. Гэта азначае, што хоць імпарт расійскага прыроднага газу даўно заблакаваны, расіяне знайшлі спосаб ліквідаваць яго лішак у выглядзе вырабленых з яго ўгнаенняў. А ў 2021 годзе Польшча была найбуйнейшым вытворцам азотных угнаенняў у ЕС, паведамляе штодзённік.

Таму Польшча разам з Эстоніяй, Латвіяй і Літвой падалі ў Еўракамісію просьбу аб увядзенні мытаў на ўгнаенні з Расіі і Беларусі. Іх паступленне ў краіны Еўрасаюза - вялікая праблема для «Azoty Group». Увядзенне пошлін у ЕС патрабуе падтрымкі 55 працэнтаў дзяржаў-членаў, гэта значыць 15 з 27 краін ЕС. Калі ідэю прымуць, то гэта адчуюць перш за ўсё аграрыі, а потым спажыўцы.

ав