Міністэрства лічбавых тэхналогій распрацоўвае новую магчымасць для кіроўцаў. У дадатку mObywatel (электронны дадатак, у якім, напрыклад, ёсць электроннае пасведчанне асобы і кіроўцы) павінен з'явіцца сэрвіс пад назвай mStłuczka (літ: м-ДТЗ). Дзякуючы ёй можна будзе, у тым ліку, запоўніць пратакол дарожна-транспартнага здарэння, абмяняцца распіскамі з кіроўцам іншага транспартнага сродку і паведаміць страхоўшчыку пра шкоду.
Прэс-сакратар Міністэрства лічбавых тэхналогій Марэк Георгіца кажа, што такое рашэнне значна эканоміць час. Ён падкрэслівае, што вядзецца інтэнсіўная праца над паслугай.
Міністэрства спадзяецца, што палякі змогуць карыстацца новай паслугай у наступным годзе. Марэк Георгіца таксама адзначае, што кіроўцы ўжо маюць у сваім распараджэнні шэраг функцый у дадатку mObywatel. Вадзіцелі ў дзяржаўным дадатку могуць мець электронныя вадзіцельскія правы, тэхпашпарт і пацвярджэнне страхоўкі грамадзянскай адказнасці свайго аўтамабіля. У mObywatel мы таксама можам праверыць штрафныя балы і гісторыю аўтамабіля.
У цяперашні час дадаткам mObywatel карыстаецца больш за 8 мільёнаў чалавек.
ав