Усю нядзелю ва ўсходняй, паўднёвай і цэнтральнай Польшчы назіраюцца снегапады.
У Інстытуце мэтэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы паведамілі, што найбольш інтэнсіўныя снегапады - у горных і перадгорных раёнах Карпатаў, дзе можа выпасці да 25 см снегу. На астатняй тэрыторыі краіны чакаецца ад мінус 1 да плюс 1 градуса цяпла, на ўзбярэжжы Балтыкі - да 2-3 градусаў цяпла.
Вецер ўмераны, у заходняй і паўднёвай Польшчы з парывамі да 65 км за гадзіну, на моры - да 80 км за гадзіну.
вс