Старшынства Польшчы ў Савеце ЕС можа садзейнічаць умацаванню адносін паміж Анкарой і Бруселем, напісала ў чацвер, 16 студзеня турэцкае агенцтва Anatolia са спасылкай на польскую эксперту Караліну Ванду Альшоўскую.
«Польскае старшынства можа стаць магчымасцю як для Варшавы, так і для Анкары, бо ў абедзвюх краін больш агульных інтарэсаў, чым можа падацца на першы погляд», - заявіла кіраўніца Інстытута цюркскіх даследаванняў. На думку эксперткі, абедзве краіны маглі б супрацоўнічаць у сферы абароны і міграцыі.
Як дадала цюрколаг, Варшава падтрымлівае палітыку пашырэння ЕС, бо лічыць яе крытычна важнай для бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Ванда Альшоўская падкрэсліла, што Польшча падтрымлівае працэс уступлення Турцыі ў ЕС, звярнуўшы ўвагу на яе стратэгічнае значэнне для ЕС і НАТА.
1 студзеня Польшча афіцыйна распачала старшынства ў Савеце ЕС. Краіна займае гэтую пасаду ўжо ў другі раз — у першы раз Польшча ўзначальвала працу дзяржаў-членаў ЕС у другой палове 2011 года.
pap/эж