Беларуская Служба

Польшча прапануе паварот у кліматычнай палітыцы ЕС

23.01.2025 09:20
Еўрасаюз не можа ўводзіць кліматычнай палітыкі супраць волі грамадзян, пераконвае прэм’ер Дональд Туск.
Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск PAP/Piotr Nowak

«Еўрапейскі Саюз не можа ўводзіць кліматычнай палітыкі супраць волі сваіх грамадзян», - заявіў кіраўнік польскага ўраду падчас свайго візіту ў Нарвегіі. Між іншым, пра ахову навакольнага асяроддзя Дональд Туск размаўляў у Осла з прэм’ерам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ.



Пасля сустрэчы польскі палітык заявіў, што для ажыццяўлення кліматычнай палітыкі неабходная грамадская падтрымка:

 - Мы не можам зрабіць гэтага супраць волі грамадзян; супраць іхным асноўным інтарэсам. Наогул, нам трэба адмовіцца ад ідэі ўводзіць розныя змены на карысць клімату шляхам загадаў і фінансавых нагрузкаў, таму што людзі абярнуцца супраць нас і канчаткова выберуць тых, хто не мае намеру клапаціцца пра навакольнае асяроддзе і клімат - гэта рэальная пагроза.

Паводле Дональда Туска, адна з праграмаў, якая патрабуе перагляду, гэта сістэма гандлю квотамі на выкіды вуглякіслага газу ў будаўнічым і транспартным сектарах (гэтак звана ETS2).

Згаданая сістэма павінна ўступіць у сілу ў ЕС у 2027 годзе. Польшча хоча адтэрмінаваць ейнае ўвядзенне.

Кіраўнік польскага ўраду папярэдзіў, што занадта хуткае ўвядзенне сістэмы прывядзе да росту коштаў на энерганосьбіты для грамадзян.

IAR/аз

Прэм'ер-міністр: Польшча гатовая да любой сітуацыі, у тым ліку да дэпартацыі

21.01.2025 14:22
Дональд Туск заахвочвае суайчыннікаў вярнуцца з-за акіяна ў Польшчу.

Польскі міністр ад імя ўсяго ЕС: «ЕС гатовы супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі Амерыкі»

21.01.2025 18:03
Заявіў аб гэтым у Страсбургу міністр па еўрапейскіх справах Адам Шлапка.