Беларуская Служба

Германія размесціць у Польшчы свае знішчальнікі Eurofighter і сістэмы Patriot

23.01.2025 15:02
Яны будуць ахоўваць, між іншым, польскае неба, каб забяспечыць пастаўкі тэхнікі ва Украіну.
      -
Кіраўнікі Мінабароны Польшчы і Германіі Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Барыс Пісторыус PAP/Darek Delmanowicz

Германія размесціць у Польшчы свае знішчальнікі Eurofighter і дзве батарэі ЗРК Patriot для падтрымкі абароны неба на ўсходнім флангу НАТА, заявіў міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус. Кіраўнік нямецкага Мінаброны сустрэўся ў Жэшаве з міністрам абароны Польшчы, віцэ-прэм'ерам Уладзіславам Касінякам-Камышам (Władysław Kosiniak-Kamysz).



Кіраўнік Мінабароны Польшчы падкрэсліў, што нямецкія знішчальнікі і ЗРК будуць ахоўваць не толькі польскае, але і хаўрусніцкае неба, каб забяспечыць пастаўкі тэхнікі ва Украіну:

- З другога дня расійскай вайны супраць Украіны – то бок ужо амаль тры гады, Ясёнка – гэта галоўны хаб ваеннай і гуманітарнай дапамогі Украіне. Амаль 95 працэнтаў дапамогі праходзіць праз авіяпорт «Жэшаў-Ясёнка».

Батарэі Patriot з’явяцца на тэрыторыі Польшчы ўжо ў панядзелак, а знішчальнікі – улетку і застануцца ў Польшчы паўгода.

IAR/аз

Пад Варшавай пройдзе сустрэча міністраў абароны буйнейшых краін-донараў Украіны

13.01.2025 11:06
Краіны, запрошаныя на сустрэчу, разам з Польшчай ствараюць групу Е5 - дзяржаў, які найбольш заангажаваныя ў вайсковую дапамогу Украіне. 

Украіна атрымала першую звышсучасную гаўбіцу RCH 155

13.01.2025 17:10
Украіна стане першым у свеце аператарам гэтай зброі.