Беларуская Служба

Расійскі самалёт-разведчык зайшоў у паветраную прастору Польшчы

11.02.2025 19:33
Інцыдэнт меў месца ў Гданьскім заліве над польскімі тэрытарыяльнымі водамі.
    -24
Расійскі тактычны разведвальны самалёт Су-24МРкрыніца: commons.wikimedia.org/Papas Dos/CC BY 2.0

Расійскі вайсковы самалёт парушыў польскую паветраную прастору, паведаміла Аператыўнае камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы. Інцыдэнт меў месца сёння днём у Гданьскім заліве над польскімі тэрытарыяльнымі водамі.

Паводле паведамлення Аператыўнага камандавання, тактычны разведвальны самалёт Су-24МР увайшоў у паветраную прастору Польшчы на адлегласць 6,5 км і знаходзіўся ў ёй 1 хвіліну 12 секунд. Польскае войска паведаміла, што за палётам вайсковай машыны сачылі радыёлакацыйныя сістэмы Узброеных сіл Польшчы.

У сувязі з інцыдэнтам польскі бок скантактаваўся з расійскім бокам, які пацвердзіў факт парушэння паветранай прасторы Польшчы. Расіяне паведамілі, што інцыдэнт здарыўся ў выніку тэхнічных праблем навігацыйнай сістэмы Су-24МР.

вс