Беларуская Служба

Падаткаплацельшчыкі ў Польшчы могуць пералічыць 1,5% свайго падатку няўрадавай арганізацыі 

15.02.2025 11:19
Спіс усіх грамадска-карысных арганізацый Польшчы можна знайсці на сайце Нацыянальнага інстытута свабоды (Narodowy Instytut Wolności).
      1,5    .
Падаткаплацельшчыкі ў Польшчы могуць пералічыць 1,5% падатку толькі адной арганізацыі. Shutterstock/Proxima Studio

Нацыянальная падатковая інспекцыя (Krajowa Administracja Skarbowa) нагадвае, што пры разліках з інспекцыяй можна пералічыць 1,5% падатку на грамадска-карысную арганізацыю. Ахвяраванне часткі падатку нічога не каштуе, а дзякуючы гэтаму падаткаплацельшчык можа падтрымаць важную  справу.

Прэс-сакратар кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасечыньска, тлумачыць, што працэс пералічэння 1,5% свайго падатку лёгкі:

— Проста ўкажыце адпаведную грамадска-карысную арганізацыю ў падатковай дэкларацыі і напішыце яе нумар KRS. Падаткаплацельшчыкі, якія скарысталіся гэтай магчымасцю ў мінулым годзе, змогуць аўтаматычна запоўніць рэгістрацыйны нумар арганізацыі, указанай  летась, але безумоўна можна ўпісаць любую арганізацыю.

Спіс усіх грамадска-карысных арганізацый Польшчы можна знайсці на сайце Нацыянальнага інстытута свабоды (Narodowy Instytut Wolności). Падаткаплацельшчыкі ў Польшчы могуць пералічыць  1,5% падатку толькі адной арганізацыі.

эж