Беларуская Служба

Міністр абароны адкрые ў Быдгашчы Цэнтр аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі НАТА-Украіна

16.02.2025 09:04
Яго задачай з'яўляецца падтрымка ўкраінскай арміі.
Сцягі Украіны і НАТА Fly Of Swallow Studio/Shutterstock

У панядзелак кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш адкрые Цэнтр аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі НАТА-Украіна ў Быдгашчы.

Рашэнне аб стварэнні Цэнтра было прынята 15 лютага 2024 года на сустрэчы міністраў абароны НАТА, а затым пацверджана ў ліпені падчас саміту Альянсу ў Вашынгтоне.

Цэнтр з'яўляецца сумеснай ініцыятывай НАТА і Украіны. Яго задачай з'яўляецца падтрымка ўкраінскай арміі ў яе намаганнях дасягнуць поўнай сумяшчальнасці з войскамі НАТА, а таксама абмен вопытам.

У Быдгашчы ўжо знаходзяцца: Навучальны цэнтр аб'яднаных сіл НАТА (JFTC), Група інтэграцыі сіл НАТА, батальён сувязі НАТА, Цэнтр перадавога вопыту ваеннай паліцыі НАТА і Група падтрымкі тэлеінфарматыкі НАТА (падраздзяленне ў складзе JFTC). У горадзе таксама знаходзіцца міжнародная школа, у якой навучаюцца дзеці афіцэраў і служачых НАТА.

У цырымоніі таксама возьмуць удзел намеснік генеральнага сакратара НАТА (NATO DSG) Радміла Шэкерынска (Radmiła Szekerinska), вярхоўны галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА па трансфармацыі (SACT) адмірал П'ер Вандзіер (Pierre Vandiere) і віцэ-прэм'ер-міністр Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына.

iar/нг


Еўрасаюзу давядзецца адправіць войскі ва Украіну «рана ці позна» - Радаслаў Сікорскі

16.02.2025 08:28
Эманюэль Макрон склікае тэрміновы саміт па Украіне і бяспецы Еўропы.