Польшча не прызнае так званых прэзідэнцкіх выбараў, праведзеных сепаратысцкімі ўладамі ў Сухумі ў грузінскім рэгіёне Абхазіі. Аб гэтым заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.
МЗС адзначыла, што Рэспубліка Польшча не прызнае ніякіх дзеянняў, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў межах, прызнаных міжнародным правам.
У апублікаванай заяве МЗС заклікае Расійскую Федэрацыю выканаць усе абавязацельствы, якія вынікаюць з мірнага пагаднення 2008 года.
iar/нг