З гэтага тыдня падчас фотаздымкаў у Польшчы трэба будзе быць пільным. Пад забарону на фатаграфаванне трапілі дзясяткі тысяч аб'ектаў. Гэта вынік уступлення ў сілу Закона аб абароне айчыны. У спісе ёсць ваенныя аб'екты, але не толькі. Парушэнне забароны будзе жорстка карацца.
17 красавіка ў Польшчы з'явіцца новы сімвал. Ён будзе развешаны ў 25 тысячах месцаў, з якіх толькі тры адсоткі — гэта ваенныя аб'екты. Не атрымаецца сфатаграфаваць электрастанцыі, вайсковыя палігоны, дзяржаўныя ўстановы, суды і нават масты, чыгуначныя лініі і інш.
За парушэнне забароны пагражае не толькі штраф (ад 5000 да 20 000 злотых) і арышт (ад 5 да 30 сутак), а таксама канфіскацыя смартфона або фотаапарата.
Забарона на фатаграфаванне стала следствам папраўкі ў Закон аб абароне айчыны, якая закліканая супрацьстаяць шпіянажу. Такім чынам здымка такіх аб'ектаў будзе падставай для пакарання тых, хто фатаграфуе важныя для бяспекі краіны аб'екты.
Эксперты кажуць, што гэтыя нормы не пашкодзяць сапраўдным шпіёнам, але прымусяць нервавацца звычайных людзей.
polsatnews.pl/вх