Беларуская Служба

Малдова разлічвае на адмену роўмінгу з Еўрапейскім Звязам

13.07.2019 12:51
Кіраўнік МЗС Малдовы Ніколаэ Папэску, сярод іншага, гаварыў аб спісе крокаў, якія павінна выканаць Малдова на шляху еўрапейскай інтэграцыі.
Перамовы Яцэка Чапутовіча і Ніколаэ Папэску ў КішынэвеPAP/Wojciech Olkuśnik

У пятніцу, 12 чэрвеня такую надзеў выказаў у Кішынэве міністр замежных спраў Малдовы Ніколаэ Папэску падчас сустрэчы з кіраўніком польскай дыпламатыі Яцэкам Чапутовічам. Ніколаэ Папэску, сярод іншага, гаварыў аб спісе крокаў, якія павінна выканаць Малдова на шляху еўрапейскай інтэграцыі.

Ніколаэ Папэску: Сярод іншага, гэта скасаванне роўмінгавага тарыфу на тэлефоннае злучэнне паміж Малдовай і Еўрапейскім Звязам, спрашчэнне працэдуры замены замежнага пасведчання кіроўцы ў ЕС і таксама інтэнсіфікацыя стасункаў паміж малдаўскім і еўрапейскімі ўстановамі.

У панядзелак 15 ліпеня кіраўнік малдаўскага МЗС паўторыць дадзеныя пастулаты ў Бруселі падчас сустрэчы з еўрапейскімі міністрамі замежных спраў.

IAR/эж