У нядзелю, 14 ліпеня, ва ўкраінскім Луцку адбылася памінальная імша за ахвяр «Валынскай разні».
Літургію правёў біскуп Луцкай дыяцэзіі Віталь Скамароўскі. У рэлігійным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных улад Польшчы: намеснік старшыні Сейма Малгажата Гасеўска, міністр Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра, намеснік міністра замежных спраў Марцін Ашыдач, намеснік старшыні Інстытута нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык і пасол Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі.
Пасля імшы дэлегацыя накіравалася ў Янаву Даліну, дзе ў красавіку 1943 году ад рук УПА загінула каля 600 палякаў.
Падчас вайны ў 1939-1945 гадах украінскія нацыяналісты здзейснілі масавыя забойствы польскага насельніцтва на Валыні й іншых рэгіёнах заходняй Украіны, якія да вайны ўваходзілі ў склад Польшчы. У Польшчы тыя трагічныя падзеі атрымалі назву «Валынскай разні». Паводле гісторыкаў, загінула 50-60 тыс. палякаў, хоць некаторыя крыніцы называюць лічбу ў 130-150 тыс. чалавек. Польскае падполле ў адказ забіла 3-5 тыс. украінцаў.
вс