Энс’ера – менавіта так называюцца традыцыйныя іспанскія ўцёкі ад быкоў у горадзе Памплона. Старадаўняя традыцыя Энс’еры служыць ушанаваннем памяці патрона Навары – святога Ферміна.
Сёлета падчас святочных уцёкаў ад быкоў пацярпела 35 чалавек. Васьмярых быкі ўзялі на рогі. Паводле дадзеных мясцовага Чырвонага Крыжа, нязначныя пашкоджанні атрымалі кала 600 удзельнікаў уцёкаў. Фестываль працягваўся 7 дзён, агулам было праведзена 8 забегаў з быкамі.
Улады Памплоны паведамляюць, што самымі цяжка параненымі сталі два аўстралійцы ва ўзросце 27 і 30 гадоў і таксама 25-гадовы іспанец.
Свята ў гонар святога Ферміна штогод прыцягвае ў Памплону тысячы турыстаў з розных краінаў свету. На працягу цэлага тыдня, кожны ранак сотні хлопцаў і мужчын ў белых строях з чырвонымі хусцінкамі ўцякаюць ад быкоў па вузкіх вуліцах старога гораду ў Памплоне. Канцавым пунктам уцёкаў з’яўляецца вялікая арэна, дзе вечарам загнаныя быкі маляўніча гінуць ад рук тарэадора.
З 1911 года падчас Энс’еры ўжо загінула 16 чалавек, на шчасце сёлета абьыйшлося без смяротных ахвяраў.
IAR/эж