Беларуская Служба

Масква: апазіцыя плануе штодня арганізоўваць антыкрамлёўскія дэманстрацыі

16.07.2019 12:01
Апазіцыянеры скардзяцца, што ўлады не дазваляюць ім балатавацца на мясцовых выбарах.
        .
Расійская апазіцыя плануе штодня арганізоўваць у Маскве антыкрамлёўскія дэманстрацыі. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расійская апазіцыя плануе штодня арганізоўваць у Маскве антыкрамлёўскія дэманстрацыі. Дэманстранты пратэстуюць супраць выдалення незалежных кандыдатаў з выбарчых спісаў.

У верасні расейцы будуць выбіраць прадстаўнікоў мясцовых органаў улады. За два месяцы да галасавання Маскоўская выбарчая камісія не дазволіла кандыдатам ад апазіцыі балатавацца на выбарах.

Акцыі пратэсту ў сталіцы Расіі праводзяцца з нядзелі. У першы дзень міліцыя жорстка разагнала дэманстрантаў і затрымала лідараў апазіцыі. Аднак апанентаў Крамля не ўдалося запалохаць і ў панядзелак яны зноў выйшлі на вуліцы.

„Грамадства мяняецца, стаўленне да ўлады рэзка пагоршылася, і гэта прымушае ўлады прыняць яшчэ больш жорсткія меры з мэтай не дапусціць да ўдзелу ў выбарах кандыдатаў ад апазіцыі”, - тлумачыць апазіцыйны палітык з Санкт-Пецярбурга Барыс Вішнеўскі

Маскоўскія апазіцыянеры заяўляюць, што сёння таксама арганізуюць дэманстрацыю ў абарону свабодных выбараў.

аз