Беларуская Служба

Аляксею Навальнаму пагражае да 30 дзён арышту

24.07.2019 15:07
Лідара расійскай апазіцыі затрымалі ў Маскве перад домам, дзе ён жыве.
        .
Навальны са сваімі прыхільнікамі падчас шэсця па Цвярской вуліцы.Автор: Evgeny Feldman - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=57520772

Лідару расійскай апазіцыі Аляксею Навальнаму пагражае арышт на 30 сутак. Палітык быў затрыманы за неаднаразовае парушэнне закона аб арганізацыі сходаў. Яго супрацоўнікі кажуць, што такім чынам улады хочуць не дапусціць да ўдзелу Навальнага ў дэманстрацыі, запланаванай на 27 ліпеня.

Аляксей Навальны прыняў удзел у дэманстрацыі ў абарону свабодных выбараў, якая адбылася 20 ліпеня ў цэнтры Масквы. Тады ён заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцу 27 ліпеня.

Адвакат апазіцыянера Вольга Міхайлава пацвердзіла, што паліцыя ў якасці асновы для затрымання падала неаднаразовае парушэнне закона аб сходах.

Аляксей Навальны быў затрыманы ў Маскве перад домам, дзе ён жыве. Яму пагражае, між іншым, да 30 дзён арышту і штраф у памеры да 300 тысяч рублёў, гэта значыць каля 4 тысяч еўра.

аз