Беларуская Служба

Германія: былы эсэсавец абвінавачаны ў абразе памяці ахвяраў нацыстаў

25.07.2019 09:11
Раней суд у Францыі асудзіў яго за ўдзел у забойстве 86 чалавек у вёсцы Аск падчас Другой сусветнай вайны.
   .    .
Шапка з сімвалам СС. Здымак мае ілюстрацыйны характар.By Rama - Praca własna, CC BY-SA 2.0 fr, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3123044

Нямецкая пракуратура выставіла былому афіцэру СС абвінавачванне ў падбухторванні і абразе памяці ахвяраў нацыстаў. Гэта ў сувязі выказваннем мужчыны ў адным з тэлеканалаў.

У звароце пракуратуры прозвішча абвінавачанага не названае, але, верагодна, гаворка ідзе пра Карла Мюнтэра, асуджанага раней у Францыі за ўдзел у забойстве 86 чалавек у вёсцы Аск падчас Другой сусветнай вайны.

У інтэрв'ю нямецкаму тэлебачанню ARD у лістападзе мінулага года, абвінавачаны заявіў, што людзі, якія тады загінулі, самi вінаватыя. Ён таксама ставіў пад сумнеў факт, што ў выніку Галакосту загінулі 6 мільёнаў яўрэяў.

Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У красавіку 1944 года Карал Мюнтэр удзельнічаў у разні жыхароў вёскі Аск, што на поўначы Францыі. Немцы расстралялі тады 86 чалавек. Наймалодшай ахвяры было 15 гадоў. За ўдзел у гэтым злачынстве вайсковы суд у Францыі прысудзіў яго да найвышэйшай меры пакарання. Аднак у 1955 годзе яго памілавалі.

аз