Беларуская Служба

Латвія вырашыла дазволіць закуп электрычнасці з Астравецкай АЭС: гэта ўсхвалявала літоўцаў

15.08.2019 14:26
Да гэтага часу краіны Балтыі закуплялі электраэнергію ў трэціх краін праз Літву.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, AphichetC

Літва абвінаваціла Латвію ў тым, што яна збіраецца закупляць беларускую электраэнергію ў абыход літоўскага байкоту, паведамляе LETA. Кабінет міністраў Латвіі ўчора ўхваліў пастанову Міністэрства эканомікі, у якім ведамства прапанавала купляць электраэнергію, у тым ліку і беларускую, з Расіі, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на delfi.lv.

Да гэтага часу краіны Балтыі закуплялі электраэнергію ў трэціх краін праз Літву. Там быў адкрыты гандаль з Беларуссю. Аднак з-за будаўніцтва Беларускай АЭС Літва вырашыла спыніць міжгранічны гандаль: суседзі асцерагаюцца, што АЭС у Астраўцы небяспечная.

Каб знізіць рызыкі, Міністэрства эканомікі Латвіі і прапанавала адкрыць міжгранічны гандаль электраэнергіяй паміж Латвіяй і Расіяй.
Гэта ўсхвалявала літоўцаў. Былы міністр энергетыкі Арвідас Сякмокас сказаў парталу 15min.lt, што электраэнергія з БелАЭС будзе паступаць і ў Літву, толькі здзелкі будуць заключаць латышы.

Кіраўнік парламенцкай Камісіі па энергетыцы і гарманічным развіцці Віргіліюс Падзярыс сказаў, што навіны з Латвіі выклікаюць занепакоенасць і, па ўсёй верагоднасці, гэта адкрые рынак для электрычнасці з БелАЭС.

вс