Беларуская Служба

Вітальд Вашчыкоўскі абраны кіраўніком дэлегацыі ЕП па Украіне

26.09.2019 15:03
Дэлегацыя плануе перадаць Украіне станоўчы вопыт палітычных і эканамічных пераўтварэнняў.
Вітальд ВашчыкоўскіАўтар: Karolina Siemion-Bielska - Ministerstwo Spraw Zagranicznych PL, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47459007

Вітальд Вашчыкоўскі стаў кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па Украіне. Ён быў абраны еўрадэпутатамі- членамі згаданай дэлегацыі.

Былы кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў, што будзе клапаціцца пра тое, каб дэлегацыя аказала дапамогу ў кантактах з Еўрасаюзам і перадавала станоўчы досвед набліжэння да супольнасці.

«Мы не дзеля таго, каб вучыць дэмакратыі, ці ўзгадваць нейкія ўнутраныя праблемы, але каб перадаць свой вопыт палітычных і эканамічных пераўтварэнняў», - сказаў Вітaльд Вашчыкоўскі.

У сваю чаргу Рышард Чарнэцкі (Ryszard Czarnecki) стаў кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па Расіі. 

аз