Пра гэта паведаміў у суботу, 28 верасня, амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай адразу на некалькі крыніц. Дзярждэпартамэнт ЗША пакуль не каментуе адстаўку Волкера.
Некалькімі гадзінамі раней Курт Волкер быў выкліканы ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Там яго павінны былі дапытаць на тэму кантактаў прэзідэнта краіны Дональда Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімерам Зяленскі ў рамках падрыхтоўкі да працэдуры імпічменту Трампа.
Раней спецкамітэт Палаты прадстаўнікоў па выведцы апублікаваў скаргу супрацоўніка амэрыканскай выведкі на Трампа. З яе стала вядома, што Курт Волкер мог сустракацца з пастаянным прадстаўніком ЗША пры ЕЗ Горданам Сондлендамам і прэзідэнтам Украіны Уладзімерам Зяленскім для таго, каб перадаць апошняму ўказанні па расследаванні ў дачыненні да сына былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Падрыхтоўка да працэдуры імпічменту пачалася пасля ўцечкі зместу размовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны. Дональда Трампа падазраюць у тым, што ён ціснуў на Зяленскага, дамагаючыся расследавання супраць сына Байдэна. Сам Байдэн можа стаць асноўным канкурэнтам Трамп на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2020 года.
паводле dw.com/эж