Беларуская Служба

Лідары краінаў Вышаградскай групы вызначылі агульныя мэты ў рамках ЕЗ

04.10.2019 12:29
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што чатыры краіны Вышаградскай групы не хочуць абмяжоўваць паступленне фінансавых сродкаў на палітыку згуртаванасці і супольную аграрную палітык
Лідары краінаў Вышаградскай групы PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Прэзідэнты Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны і Польшчы будуць супольнымі намаганнямі змагацца за агульныя інтарэсы ў агульным бюджэце Еўрапейскага Звязу. Лідары краінаў Вышаградскай групы 3 кастрычніка ўвечары завяршылі спатканне ў Замку ў Ланах у ваколіцах Прагі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што чатыры краіны Вышаградскай групы не хочуць абмяжоўваць паступленне фінансавых сродкаў на палітыку згуртаванасці і супольную аграрную палітыку.

-Гэта надзвычай важны абшар нашага развіцця. Бо менавіта, дзякуючы такім праграмам, мы намагаемся дасягнуць узроўню Заходняй Еўропы.

У сваю чаргу прэзідэнт Славаччыны Зузанна Чапутава лічыць, што Вышаградская група, як рэгіянальнае аб’яднанне, павінна прадстаўляць канкрэтныя прапановы, краіны групы павіны шукаць хаўруснікаў і паза межамі рэгіянальнага аб’яднання.

-Славаччына – гэта краіна, якая цалкам інтэграваная з ЕЗ. Мы выступаем за далейшую інтэграцыю, а не за вяртанне кампетэнцыі асобным дзяржавам. Тое, што нам прыносіць Еўрапейскі Звяз надзвычай добра ацэньваюць жыхары нашых краінаў, і даследаванні грамадскай думкі гэта пацвярджаюць.

Зацвярджэнне бюджэту еўрапейскага Звязу на 2021-2027 вымагае адзінагалоснай пазіцыі ўсіх краінаў ЕЗ. Краіны Вышагрдскай групы неаднаразова крытыкавалі, прапанаваны Еўрапейскай камісія, праект бюджэту.

IAR/эж