Беларуская Служба

Прэс-сакратар Пуціна адказаў Лукашэнку пра вайну на Данбасе

09.10.2019 10:12
Дзмітрый Пяскоў пераконвае, што канфлікт на Данбасе - гэта выключна ўнутрыўкраінскі канфлікт.
-    .
Прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзмітрый Пяскоў.Von Kremlin.ru, CC-BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=64864614

Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка выказаў упэўненасць, што ў канфлікце на Данбасе ваююць Расія і Украіна, а ўрэгуляваць гэты канфлікт можна толькі з удзелам Злучаных Штатаў. У Расеі з гэтым не пагадзіліся, паведамляе «Свабода».

Прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў РИА Новости, што ідэя далучэння ЗША да перамоваў у «нармандскім фармаце» (Расія, Украіна, Нямеччына, Францыя) «не знаходзіць падтрымкі ва ўдзельнікаў». Ён сцвярджае, што «з агульнага пункту гледжання ўсіх удзельнікаў гэтага фармату, альтэрнатывы яму няма».


ЗША, дадаў ён, могуць толькі выкарыстаць свой уплыў на Украіну, каб спрыяць найхутчэйшаму выкананню Украінай сваіх абавязкаў.

Як перадае Gazeta.ru, Пяскоў таксама заявіў, што з пазіцыяй Лукашэнкі па тым, што на Данбасе ваююць Расія і Украіна, «можна толькі не пагадзіцца».

«Канфлікт на Данбасе ёсць унутрыўкраінскім канфліктам, і Расія ніякім чынам не з’яўлялася, не з’яўляецца і не будзе з’яўляцца бокам гэтага канфлікту», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.

Зрэшты, раней Пуцін сам прызнаў, што ва ўкраінскі Крым, які Расея акупавала, былі перакінутыя расейскія вайскоўцы, хоць цэлы год да таго адмаўляў, што «зялёныя чалавечкі» прыйшлі з Расіі.

аз