Беларуская Служба

Расейскі сакрэтны атрад 29155 спрабуе дэстабілізаваць Еўропу

09.10.2019 13:07
New York Times : Сакрэтнае падраздзяленне расейскай ваеннай разведкі ГРУ нясе адказнасць за тэракты ў Еўропе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сакрэтнае падраздзяленне расейскай ваеннай разведкі ГРУ нясе адказнасць за тэракты ў Еўропе, у тым ліку, за спробу дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі, паведамляе New York Times. Амерыканскае выданне спасылаецца на крыніцы ў заходніх спецслужбах, інфармуе сайт onet.pl.

Атрад 29155 уваходзіць у структуру ваеннай разведкі ГРУ. Яго жаўнераў рыхтуюць да праводжання дыверсійных і тэрарыстычных аперацый на Захадзе. Члены згаданага атраду адказваюць, між іншым, за спробу атруціць былога расейскага агента Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі і за спробу правядзення перавароту ў Чарнагорыі.
Хоць падраздзяленне 29155 дзейнічае, як мінімум 10 гадоў, то заходнія службы толькі нядаўна трапілі на яго след. Разведвальныя службы чатырох заходніх краін падкрэсліваюць, што атрад 29155 дзейнічае за мяжой Расіі з мэтай дэстабілізацыі заходніх дэмакратый.

Члены сакрэтнага падраздзялення, гэта ў асноўным ветэраны войнаў у Афганістане, Чачні і Украіне. Іх акцыі настолькі сакрэтныя, што, на думку заходніх спецслужбаў, пра існаванне падраздзялення не ведае нават большасць афіцэраў ГРУ.

Заходнія спецслужбы ўпершыню трапілі на след сакрэтнага расейскага падраздзялення пасля няўдалага перавароту ў Чарнагорыі ў 2016 годзе. Спроба перавароту зводзілася да змовы ў чарнагорскай арміі, мэтай якой мела быць забойства прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча.

аз