Беларуская Служба

Сем'і з Паўднёвага Судану адрамантуюць свае дамы дзякуючы дапамозе з Польшчы

10.10.2019 11:17
Паўночная частка краіны ў апошнія тыдні пацярпела ад раптоўных паводак, якія знішчыла сельскагаспадарчыя ўгоддзі і жылыя дамы.
СуданBy User:Ivan25 - http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Southern_Sudan_Topography_Map-sr.svg, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20370683

Некалькі дзясяткаў сем'яў з Паўднёвага Судану змогуць адрамантаваць свае дамы дзякуючы дапамозе з Польшчы. Паўночная частка краіны ў апошнія тыдні пацярпела ад раптоўных паводак, якія знішчыла сельскагаспадарчыя ўгоддзі і жылыя дамы.

Паўднёвы Судан – гэта краіна, у якой большасць жыхароў многія месяцы змагаецца з голадам па прычыне ваенных канфліктаў і засух. У сваю чаргу з ліпеня паўночная частка краіны церпіць ад паводак.

Месяц таму Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі, які працуе ў Паўднёвым Судане, распачаў збор сродкаў для пацярпелых. Старшыня цэнтра Войцех Вільк паінфармаваў, што за сабраныя грошы ўдалося паставіць на месца будматэрыялы:

- Я вельмі ўдзячны польскаму грамадству за падтрымку. Дзякуючы ёй мы маглі, нягледзячы на складаныя ўмовы транспарціроўкі, вельмі хутка выслаць на месца ў першую чаргу пластыкавыя лісты. Дзякуючы гэтаму ўдалося запэўніць жыхарам Паўднёвага Судану дах над галавой на наступны год.

Таксама польская арганізацыя надалей арганізуе працу цэнтраў, дзе дзеці атрымліваюць прадукты харчавання. Таксама аказвае медычную дапамогу.

ав