Беларуская Служба

Перамоўшчыкі дасягнулі згоду па справе брэксіту

17.10.2019 16:02
Дамова рэгулюе ўмовы выхаду Вялікабрытаніі з ЕС і ўстанаўлівае асновы для будучых узаемных адносін.
Мішэль Барньер PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Перагаворшчык Еўрасаюза па справе брэксіту пацвердзіў, што прадстаўнікі Бруселя і Лондана дамовіліся наконт паразумення, якое вызначыць умовы выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

Мішэль Барньер заявіў, што ў рамках кампрамісу пераходны перыяд будзе доўжыцца да канца 2020 года. У гэтым часе Вялікабрытанія будзе надалей прытрымлівацца правілаў ЕС. Ён дадаў, што гэты перыяд можа быць прадоўжаны.

Перамоўшчык ЕС заявіў, што пагадненне мае справядлівы і разумны характар. Яно рэгулюе ўмовы выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза і ўстанаўлівае асновы для будучых узаемных адносін.

Аднак французскі палітык зазначыў, што пагадненне павінна быць зацверджанае брытанскім парламентам, які адхіліў тры папярэднія прапановы дамовы з ЕС.

аз