Сёння ў Вільню будуць пастаўленыя падручнікі па польскай мове для вучняў польскіх школаў у Літве. Яны павінны дапамагчы вывучаць мову, пакуль не будзе распрацаваны спецыяльны падручнік для польскай меншасці.
Як паясніў старшыня Асацыяцыі настаўнікаў польскіх школаў у Літве „Macierz Szkolna” Юзэф Квяткоўскі, школы, якія раней зрабілі заказы, змогуць адабраць падручнікі ў Доме польскай культуры ў Вільні і перадаць іх вучням.
- Я думаю, што дзякуючы гэтым падручнікам можна будзе палепшыць слоўнікавы запас, сінтаксіс і, наогул, валоданне польскай мовай.
Выдадзеныя ў Польшчы падручнікі будуць выкарыстоўвацца часова там, дзе адсутнічаюць навучальныя дапаможнікі. Такое рашэнне прынялі Міністэрства адукацыі і навукі Літвы і „Macierz Szkolna”.
Нейкі час таму літоўскае ведамства выдалa спецыяльную пастанову, згодна з якой нацменшасці для вывучэння роднай мовы могуць часова выкарыстоўваць падручнікі, выдадзеныя ў краінах Еўрасаюза. Міністэрства дапускае такія віды падручнікаў у школах без правядзення працэдуры іх праверкі.
У Літве дзейнічае семдзесят школ з польскай мовай навучання, дзе вучыцца больш за 11 тысяч вучняў.
аз