Злучаныя Штаты Амерыкі перакідваюць у Літву цяжкую ваенную тэхніку. Гэта звязана з прыбыццём у гэтую краіну амерыканскіх жаўнераў.
Транспарт адбываецца ў асноўным чыгункай, але на дарогах таксама трэба сачыць за калонамі ваенных машын. Жыхары Літвы былі папярэджаныя пра тое, што на асноўных дарогах могуць узнікнуць ускладненні ў руху.
Каля 500 амерыканцаў будуць дыслакавацца на ў Пабрадзе, у 50 кіламетрах ад Вільні.
Менавіта на гэты палігон амерыканцы перавозяць цяжкую тэхніку, уключаючы танкі Абрамс і баявыя машыны пяхоты Брэдлі.
Амерыканская армія ў Літве будзе заставацца паўгода. Надоечы Міністэрства абароны Літвы паведамляла, што краіна доўга і паслядоўна змагалася за прысутнасць амерыканцаў у краіне. Як сцвярджаў міністр узброеных сіл Рэймундас Каробліс, сілы ЗША з'яўляюцца важным сродкам стрымлівання. Амерыканцы будуць удзельнічаць у вучэннях і абменьвацца вопытам з літоўцамі.
Паўночнаатлантычны альянс вырашыў узмацніць свой усходні фланг і размясціць войскі ў Польшчы і Прыбалтыцы ў адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны і анексію Крыма ў 2014 годзе. Гэта частка аперацыі Atlantic Resolve, якая павінна забяспечыць пастаянную ратацыйную прысутнасць сіл ЗША на еўрапейскім кантыненце.
аз