Беларуская Служба

Данія пагадзілася на будаўніцтва марскога ўчастка газаправода Baltic Pipe

26.10.2019 10:09
З кастрычніка 2022 года па газаправодзе павінен быць транспартаваны прыродны газ з радовішчаў на нарвежскім кантынентальным шэльфе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/INSAGO

Дацкі ўрад даў згоду на будаўніцтва ўчастка газаправода Baltic Pipe, які павінен забяспечыць пастаўкі ў Польшчу прыроднага газу з Нарвегіі.

Дазвол ад урада Даніі з'яўляецца першым з трох этапаў атрымання ўсіх неабходных дазволаў для будаўніцтва газаправода на марскім участку. У планах – атрыманне дазволаў ад польскіх улад і Швецыі.

Будаўніцтва газаправода Baltic Pipe плануецца пачаць у наступным годзе. З кастрычніка 2022 года па ім павінен быць транспартаваны прыродны газ з радовішчаў на нарвежскім кантынентальным шэльфе. Па газаправодзе можна будзе перапампоўваць у Польшчу 10 мільярдаў кубаметраў газу ў год.

вс