Беларуская Служба

НАТА не дапусціць кітайцаў да будаўніцтва сеткі 5G

26.10.2019 19:16
ЗША папярэджваюць аб магчымай уцечцы дадзеных у Кітай пры перадачы інфармацыі з дапамогай прылад, якія выкарыстоўваюць сеткі пятага пакалення.
Maszt sieci 5G
Maszt sieci 5G13_Phunkod/ Shutterstock

Міністры абароны НАТА ўзгаднілі патрабаванні па абароне і бяспецы тэлекамунікацыйных сетак. ЗША выступілі супраць допуску кітайскіх кампаній, у тым ліку Huawei, да будаўніцтва сеткі 5G. Гэтае пытанне было адной з тэм сустрэчы міністраў абароны Паўночнаатлантычнага альянсу ў Брусэлі.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падкрэсліў, што Варшава ўсведамляе рызыкі, звязаныя з развіццём інфраструктуры 5G.

« (...) Мы ўсе выдатна ведаем, што тыя, хто хочуць нашкодзіць Польшчы, Паўночнаатлантычнаму альянсу, паводзяць сябе актыўна. Таму мы павінны зрабіць усё, каб мінімізаваць пагрозы», – заявіў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.

Штаб-кватэра Паўночнаатлантычнага альянсу адзначае, што патрабаванні не накіраваныя супраць канкрэтнай дзяржавы або кампаніі. Аднак амерыканцы адкрыта кажуць, што гаворка ідзе пра Кітай і ціснуць на саюзнікаў, каб тыя спынілі супрацоўніцтва з кітайскімі фірмамі пры будаўніцтве сеткі 5G.

Злучаныя Штаты Амерыкі папярэджваюць аб магчымай уцечцы дадзеных у Кітай пры перадачы інфармацыі з дапамогай прылад, якія выкарыстоўваюць сеткі пятага пакалення.

вс