Беларуская Служба

ЗША прададуць Польшчы ракеты Javelin

05.03.2020 12:12
Урад ЗША ўхваліў пастаўкі ў Польшчу супрацьтанкавых кіраваных ракет Javelin
  Javelin
Пуставая ўстаноўка JavelinPhoto by Sgt. 1st Class Ben Houtkooper 34th Red Bull Infantry Division/CC0

Дзярждэпартамент ЗША накіраваў у Кангрэс афіцыйную ноту аб намеры прадаваць дадзеную зброю гэтай краіне. Кошт здзелкі складае да 100 мільёнаў долараў.

Падрабязнасці перадае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі.

- Агенцтва абароннага супрацоўніцтва ЗША паінфармавала Кангрэс, пра планы па продажы Польшчы 180 ракет і 79 установак з прыцэльнымі сістэмамі Javelin. Рашэнне адпавядае абарончай і замежнай палітыцы ЗША. Гэта павялічвае бяспеку Польшчы, якая называецца важным саюзнікам Амерыкі ў Еўропе ды адыгрывае важную ролю ў захаванні міру, эканамічнай раўнавагі ў рэгіёне, заявілі прадстаўнікі Дзярждэпартаменту.

Кошт пакупкі разам з лагістыкай складзе блізу 100 мільёнаў долараў. Канчатковая цана будзе вызначана падчас перамоў. Паводле амерыканскага заканадаўства, трэба інфармаваць Кангрэс пра кожную пастаўку ўзбраення за мяжу на значную суму. Калі цягам 15 дзён Парламент не прагаласуе супраць дамоўленасці, яна будзе рэалізаваная. Польшча звярнулася з афіцыйным запытам пра набыццё сістэмаў Javelin у верасні мінулага года. Узбраенне купляецца для войск тэрытарыяльнай абароны краіны.

Javelin – гэта супрацьтанкавая кіраваная ракета, якая страляецца з ручной пускавой устаноўкі. Кумуляцыйная баявая частка, кіруемая інфрачырвоным променем, можа знішчыць танк з адлегласці двух з паловай кіламетраў.

ПР/юл