Беларуская Служба

Еўразвяз выдаткуе 37 млрд еўра на барацьбу з каранавірусам

13.03.2020 15:14
У Бруселі таксама прапанавалі аслабіць строгія правілы, каб змякчыць негатыўны ўплыў эпідэміі на эканоміку еўрапейскай супольнасці.
Cały rząd Rumunii jest obecnie na kwarantannie domowej
Cały rząd Rumunii jest obecnie na kwarantannie domowejPAP/EPA/NANDOR VERES

Еўрапейская Камісія абвясціла аб стварэнні фонду ў памеры 37 мільярдаў еўра для барацьбы з каранавірусам. У Бруселі таксама прапанавалі аслабіць строгія правілы, каб змякчыць негатыўны ўплыў эпідэміі на эканоміку еўрапейскай супольнасці. Комплекс захадаў барацьбы каранавірусам прадставіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен:

-Я перакананая, што Еўрапейскі Звяз можа супрацьстаяць гэтаму шоку, але і кожная краіна паасобку павінна выказацца высокай ступенню адказнасці. А Еўрапейскі Звяз павінен быць рашучым, скаардынаваным і адзіным.

Еўрапейская Камісія таксама прапанавала комплекс захадаў па змякчэнні негатыўных наступстваў каранавіруса. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра паслабленне строгіх бюджэтных нормаў або прынцыпаў дзяржаўнай дапамогі.

Па апошніх дадзеных, агульная колькасць заражаных кранавірусам у свеце перавысіла 135 тыс. чалавек, у той час як колькасць лятальных выпадкаў наблізілася 5 тыс.

У Польшчы апоўдні 13 сакавіка налічваецца 61 выпадак заражэння каранавірусам, адзін пацыент памёр.

IAR/PAP/эж