Пад уплывам ціску з боку французскага ўраду кіраўніцтва аўтамабільнай групы PSA адмаўляецца працаўладкаваць рабочых з Польшчы на сваіх заводах у краіне. PSA выпускае аўтамабілі Peugeot, Citroen, Opel, а таксама Vauxhall, якія прадаюцца на Брытанскіх выспах.
Кіраўніцтва канцэрна вырашыла, што рабочыя з польскага філіялу PSA у Глівіцах (Gliwice), які выпускае аўтамабілі Opel, усё ж не прыедуць дапамагчы французскім калегам на заводзе ў паўночнай Францыі.
Нагадваем, завод у Францыі, каб справіцца з заказамі, планаваў працаўладкаваць паўтысячы рабочых з Польшчы і Гішпаніі.
Хоць падобныя рашэнні ў межах адной групы дазволеныя Еўрасаюзам, то ідэя не спадабалася прафсаюзам і ўраду Францыі. Улады краіны заклікалі кіраўніцтва групы працаўладкаваць айчынных супрацоўнікаў.
аз