Міністэрства сельскай гаспадаркі Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі пачала будаўніцтва сцяны на польска-нямецкай мяжы. Такім чынам улады гэтай паўночна-ўсходняй федэральная зямлі Германіі вырашылі змагацца з афрыканскай чумой свіней.
Першы адрэзак ахоўнай агароджы быў ужо пабудаваны ўздоўж трасы А11 Берлін-Шчэцін.
Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі ў Мекленбургу, будаўніцтва 50-кіламетровай агароджы пачнецца 13 ліпеня ў мікрараёне Грэйфсвальд. Спачатку плот будзе пабудаваны на ўчастках, якія належаць дзяржаве, але па гэтай справе ўжо вядуцца перамовы з уладальнікамі прыватных участкаў.
Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі, плот на польска-нямецкай мяжы павінен прадухіліць магчымую міграцыю заражаных АЧС дзікіх свіней з Польшчы ў Германію.
Аднак, паводле інфармацыі Галоўнага ветэрынарнага лекара Польшчы, цягам некалькіх апошніх месяцаў на памежжы з Германіяй не фіксаваліся ніякія ўспышкі АЧС.
Да гэтай пары больш за 120-кіламетровыя платы на польска-нямецкай мяжы пабудавалі Брандэнбургія і Саксонія. Між тым, Брандэнбургія плануе замяніць плот сапраўднай сцяной.
аз