Беларуская Служба

Расійскі шпіён арыштаваны ў Даніі

09.12.2020 14:51
Яму ставяць у віну перадачу расійскай выведцы інфармацыі аб тэхналогіях дацкай энергетычнай сістэмы.
reml
КremlFOTOGRIN/shutterstock

Пракуратура Даніі паведаміла ў сераду, 9 снежня пра абвінавачванні ў шпіянажы, прад'яўленым грамадзяніну Расіі. Ведамства адзначае, што расяянін, імя якога не называецца, знаходзіцца пад вартай з ліпеня гэтага года.

Яму ставяць у віну перадачу расійскай выведцы інфармацыі аб тэхналогіях дацкай энергетычнай сістэмы, піша Reuters. Па звестках агенцтва, справа распачатая ў рамках больш маштабнага расследавання, якое праводзіцца разведслужбай паліцыі. Але ніякіх каментароў дацкая пракуратура і паліцыя пакуль не даюць.

У амбасадзе Расіі ў Капенгагене на запыт РБК арышт расяяніна і абвінавачванне ў шпіянажы назвалі памылкай. «Разлічваем на непрадузяты падыход дацкага правасуддзя да разгляду названай справы. Спадзяемся на апраўдальны вердыкт суда і вызваленне нашага суайчынніка», – гаворыцца ў паведамленні расійскай амбасады.

эж