Беларуская Служба

Замест некалькіх дзён астранаўты правялі ў космасе 9 месяцаў (ФОТА)

19.03.2025 10:15
Капсула з касманаўтамі прызямлілася ўчора ў Мексіканскім заліве ля берагоў Фларыды.
Астранаўты НАСА Бутч Уілмар і Суні Уільямс вярнуліся на Зямлю PAP/EPA/NASA VIDEO FRAME GRAB HANDOUT

Астранаўты НАСА Бутч Уілмар і Суні Уільямс(Butch Wilmore i Suni Williams) вярнуліся на Зямлю пасля незапланаваных дзевяці месяцаў на Міжнароднай касмічнай станцыі.

Kапсула без праблем прызямлілася ў Мексіканскім заліве ля берагоў Фларыды / PAP/EPA/NASA/Keegan Barber HANDOUT Kапсула без праблем прызямлілася ў Мексіканскім заліве ля берагоў Фларыды / PAP/EPA/NASA/Keegan Barber HANDOUT

Пара здзейсніла першы палёт на капсуле Boeing Starliner на Міжнародную касмічную станцыю ў чэрвені 2024 года. Тэхнічныя праблемы прывялі да таго, што Starliner павінен быў вярнуцца на Зямлю без экіпажа.



Першапачаткова планавалася, што Уілмар і Уільямс правядуць у космасе каля тыдня. Аднак праблемы са Starliner падоўжылі іх місію на 9 месяцаў. Учора, пасля 17-гадзіннага палёту, капсула без праблем прызямлілася ў Мексіканскім заліве ля берагоў Фларыды. На борце капсулы знаходзіліся чатыры касманаўты.

Суні Уільямс /PAP/EPA/NASA/Keegan Barber HANDOUT Суні Уільямс /PAP/EPA/NASA/Keegan Barber HANDOUT

Эксперты кажуць, што правядзенне доўгага часу ў космасе - асабліва шмат месяцаў - можа прывесці да шматлікіх змен у фізіялогіі і псіхіцы чалавека. Адна з самых сур'ёзных - памяншэнне мышачнай масы і страта касцяной тканіны да чаго прычыняецца мікрагравітацыя ўнутры касмічнага карабля.

Бутч Уілмар/ PAP/EPA/NASA/Keegan Barber HANDOUT Бутч Уілмар/ PAP/EPA/NASA/Keegan Barber HANDOUT

Вярнуўшыся на Зямлю, касманаўты павінны нанава адаптавацца да зямной гравітацыі і аднавіць раўнавагу для штодзённых задач, такіх як хада і стаянне.  

IAR/аз