Беларуская Служба

Папа Францішак: Экалогія і салідарнасць – апорай новага свету

14.03.2021 12:23
Францішак сказаў, што для «выратавання чалавецтва» патрэбныя мадэль устойлівага развіцця і экалагічны «эканамічны прарыў».
PAPEPATIZIANA FABI  POOL
PAP/EPA/TIZIANA FABI / POOL PAP/EPA/TIZIANA FABI / POOL

Папа Францішак выказаў перакананне, што экалогія і салідарнасць павінны стаць апорай новага свету пасля пандэміі. У інтэрв'ю, урывак якога ў нядзелю апублікавала штодзёнка «La Stampa», ён заклікаў моладзь: «Часы цяжкія, але працягвайце змагацца за свае мары».

Словы Папы рымскага ўзятыя з кнігі журналіста выдання Даменіка Агаса, які займаецца справамі Ватыкану.

У ёй ёсць роздум пра пандэмію: «У жыцці бываюць цёмныя моманты. Занадта часта мы думаем, што яны не здарацца з намі, а з кімсьці іншым, у іншай краіне, магчыма, на далёкім кантыненце. Тым часам мы ўсе апынуліся ў тунэлі пандэміі. Боль і цемра прарваліся праз дзверы нашых дамоў, ахапілі нашы думкі, напалі на нашы мары і планы».

Францішак сказаў, што для «выратавання чалавецтва» патрэбныя мадэль устойлівага развіцця і экалагічны «эканамічны прарыў», бо пасля пандэміі «свет не будзе такім, як быў раней».

ав