Беларуская Служба

Адносіны ЕС з Расіяй не паляпшаюцца, наадварот, яны становяцца ўсё больш напружанымі

19.04.2021 14:47
«Гэта вельмі небяспечная сітуацыя», – сказаў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.
Аўтамабіль пасла Расіі ў Чэхіі стаіць перад чэшскім МЗС у Празе PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Адносіны ЕС з Расіяй не паляпшаюцца, наадварот, яны становяцца ўсё больш і больш напружанымі, заявіў у панядзелак Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Жазэп Барэль напярэдадні неафіцыйнай відэаканферэнцыі кіраўнікоў дыпламатыі ЕС.

«Гэта вельмі небяспечная сітуацыя», – сказаў кіраўнік дыпламатыі ЕС, маючы на ўвазе канцэнтрацыю расійскіх войскаў на мяжы з Украінай. «Мы заклікаем Расію вывесці войскі», – звярнуўся ён.

Былы вярхоўны галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе (SACEUR) генерал ЗША Філіп Брыдлоў у панядзелак у інтэрв'ю Politico прызнаў, што «тры-чатыры дні таму (...) гэта выглядала як дэманстрацыя сілы».

«Не было бачна стратэгічных рэчаў, неабходных для правядзення кампаніі», – сказаў генерал. «Аднак, зараз мы бачым, шмат што мяняецца, напрыклад, палявыя шпіталі, артылерыя, запасы пачынаюць зʼяўляцца ў непасрэднай блізкасці ад фронту. Таму альбо Пуцін вырашыў узмацніць ціск, альбо, магчыма, (...) сапраўды мае намер нешта зрабіць», – мяркуе Брыдлоў.

Як паведамляе Politico са спасылкай на ананімных інфарматараў, у сувязі з сітуацыяй ва Украіне і справай Навальнага Польшча патрабуе ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Крамля. Аднак, Германія і Італія хочуць «пачакаць і паглядзець, што будзе».

ав