Еўрапейскі Звяз не ў стане выпрацаваць агульную палітыку ў дачыненні да Расіі, заявіў у эфіры Польскага радыё дэпутат Еўрапарламента ад партыі «Права і справядлівасць» Яцэк Сарыюш-Вольскі. Ён дадаў, што гэта сведчыць аб слабасці ЕЗ у адносінах да ўлад у Маскве.
- Санкцыі не ўзмацняюцца. Еўразвяз, як бы, трымае руку ЗША і не дазваляе Вашынгтону накласці новыя санкцыі. На апошнім паседжанні Рады міністраў ЕЗ адна толькі Польшча прапанавала ўвядзенне дадатковых санкцый. Поўная непаслядоўнасць палітыкі ЕЗ- з аднаго боку асуджаем, а з другога боку падтрымліваем эканамічныя сувязі, уключна з «Паўночным патокам 2». Гэта сведчанне таго, што Еўропа не ў стане выпрацаваць аднародную палітыку ў адносінах да Расіі і Расія выігрывае.
Заўтра Еўрапарламент павінен абмеркаваць адносіны з Расіяй і нарастаючую напружанасць на ўсходзе Украіны. Еўрадэпутат Сарыюш-Вольскі заявіў, што ў дыскусіі будзе таксама разглядацца пытанне Аляксея Навальнага, выбух боепрыпасаў у Чэхіі і будаўніцтва газаправода «Паўночны паток 2».
яс