Беларуская Служба

Міністры замежных спраў G7 абмяркоўваюць пагрозы з боку Расіі і Кітая

04.05.2021 10:43
Лондан бачыць у першай вочнай сустрэчы міністраў за два гады магчымасць умацаваць падтрымку міжнароднай сістэмы
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Alexey Struyskiy

Вялікабрытанія ў аўторак, 4 траўня, паспрабуе дамовіцца з партнёрамі па «Вялікай сямёрцы» аб рашучых дзеяннях па абароне дэмакратый ад глабальных пагроз, падобных тым, якія зыходзяць ад Кітая і Расіі.

У другі дзень сустрэчы міністраў замежных спраў «сямёркі» у Лондане, закліканай закласці асновы для саміту лідараў краінаў у чэрвені, міністр замежны спраў Злучанага Каралеўства Дамінік Рааб узначаліць перамовы аб пагрозах дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека.

«Старшынства Вялікабрытаніі ў G7 – гэта магчымасць аб'яднаць адкрытыя, дэмакратычныя грамадствы і прадэманстраваць адзінства, калі яно гэтак неабходна для вырашэння агульных праблем і пагроз», – заявіў Рааб.

Акрамя членаў «Вялікай сямёркі» – Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі і ЗША – Вялікабрытанія таксама запрасіла на сустрэчу міністраў замежных спраў Аўстраліі, Індыі, ПАР і Паўднёвай Карэі.

Лондан бачыць у першай вочнай сустрэчы міністраў за два гады магчымасць умацаваць падтрымку міжнароднай сістэмы, заснаванай на правілах, у перыяд, калі, па заявах Лондана, гэтай сістэме пагражаюць эканамічны ўплыў Кітая і зламысная дзейнасць Расіі.

Сустрэўшыся з Раабам у панядзелак, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў аб неабходнасці стварэння глабальнага альянсу свабодалюбных краін, падкрэсліўшы пры гэтым, што ён не хоча стрымліваць Кітай, але хоча пераканацца, што ён гуляе па правілах. Дыпламаты хочуць даць зразумець свету, што Захад будзе адстойваць свае інтарэсы.

Адной з тэм дыскусій, якія праходяць сёння, у аўторак, зʼяўляецца ваенны пераварот у Мʼянме і больш рашучыя дзеянні супраць ваеннай хунты ў выглядзе пашыраных санкцый, падтрымкі эмбарга на пастаўкі зброі і дадатковай гуманітарнай дапамогі.

У другой палове дня размова пойдзе аб Расіі, у тым ліку аб рэакцыі на сцягванне войскаў да мяжы з Украінай і турэмнае зняволенне апазіцыянера Аляксея Навальнага.

pap/эж

G7 зоймецца пытаннем расійскай прапаганды

02.05.2021 20:31
Расійская прапаганда бачна між іншым падчас вакцынацыі ў краінах ЕЗ і Захаду.