Беларуская Служба

Восенню брытанцаў будуць прывіваць трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19

05.05.2021 17:31
Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымала ўжо палова грамадзян Вялікабрытаніі.  
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Восенню брытанцы, якім больш за 50 гадоў, змогуць трэці раз прышчапіцца супраць COVID-19, каб цалкам выключыць рызыку заражэння каранавірусам, як мінімум, да Каляд, паведамляе The Times.

Улады Вялікабрытаніі разглядаюць два варыянты палітыкі вакцынацыі супраць каранавіруса. Першы датычыць вакцын, спецыяльна мадыфікаваных для барацьбы з новымі варыянтамі віруса, а другі - трэцяй дозы вакцын, якія ўжо выкарыстоўваюцца, то бок прэпаратаў канцэрнаў Pfizer/BioNTech, Oxford-AstraZeneca і Moderna.

Паводле найноўшых афіцыйных дадзеных, больш за палову грамадзян (з агульнай колькасці насельніцтва 67 мільёнаў чалавек) у Вялікабрытаніі атрымалі ўжо першую дозу вакцыны супраць COVID-19.

Улады Вялікабрытаніі заключылі дамовы на пастаўкі больш за 510 мільёнаў доз васьмі розных вакцын, некаторыя з якіх усё яшчэ знаходзяцца ў выпрабавальнай фазе.

Міністр аховы здароўя Мэт Хэнкок на мінулым тыдні заявіў, што Вялікабрытанія закупіць яшчэ 60 мільёнаў доз вакцыны ад канцэрну Pfizer/BionTech, што павялічыць удвая запасы згаданага прэпарата ў Вялікабрытаніі.

аз