Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выказаў «глыбокую занепакоенасць» прыняццем польскім Сеймам паправак у Адміністрацыйна-працэсуальнага кодэкс і Закон аб СМІ.
«Мы занепакоеныя тым, што польскі парламент прыняў закон, які строга абмяжоўвае рэстытуцыю маёмасці тых, хто перажыў Халакост і тых, чыя маёмасць была канфіскаваная ў часы камунізму, а таксама законапраектам, які істотна аслабляе свабоду СМІ. Нашыя агульныя каштоўнасці – наша агульная бяспека» – напісаў у Твітары кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.
У сваю чаргу, у апублікаванай заяве Энтані Блінкен заклікаў прэзідэнта Анджэя Дуду накласці вета на законапраект аб Адміністрацыйна-працэсуальным кодэксе або накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд. Ён дадаў, што «пачуццё справядлівасці можа быць забяспечана толькі шляхам прыняцця ўсёабдымнага закона, які вырашае пытанне аб патрабаваннях».
У сваю чаргу, папраўкі ўнесеныя ў Закон аб СМІ, паводле Энтані Блінкена, істотна аслабляюць свабоду СМІ ў Польшчы, «над будаўніцтвам якой палякі працавалі так доўга». Палітык падкрэсліў, што «закон наўпрост накіраваны супраць інвестыцый ЗША, якія забяспечваюць сумеснае развіццё і бяспеку».
Учора Сейм прыняў папраўкі ў Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс, паводле якіх праз 30 гадоў пасля вынясення адміністрацыйнага рашэння немагчыма будзе яго аспрэчыць, напрыклад, па справах страчанай шмат гадоў таму маёмасці.
Сейм таксама прыняў папраўкі ў Закон аб СМІ, якія мяняюць прынцыпы выдачы ліцэнзій на вяшчанне ў Польшчы СМІ з замежным капіталам.
аз