Беларуская Служба

Украінцы затрымалі расійскага шпіёна, які збіраў інфармацыю аб украінскіх сілах на Данбасе

12.08.2021 17:32
Шпіён быў затрыманы падчас перадачы інфармацыі ваеннага характару і арыштаваны, паведамляе СБУ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Контрвыведка Службы бяспекі Украіны выявіла і затрымала агента расійскай ваеннай выведкі, паведаміла ў чацвер СБУ.

Паводле Службы бяспекі Украіны, іншаземец, які часова пражывае ва Украіне, па даручэнні расійскіх службаў перыядычна выязджаў у зону аперацыі Аб'яднаных сіл на Данбас для збору інфармацыі аб украінскіх сілах у рэгіёне. За гэта ён атрымліваў грошы.

Паводле ўкраінскай службы, гаворка ідзе аб інфармацыю аб тэхніцы і ўзбраенні, якія выкарыстоўваюцца ўкраінскімі сіламі, а таксама аб месцазнаходжанні і колькасці жаўнераў.

Шпіён быў затрыманы падчас перадачы інфармацыі ваеннага характару і арыштаваны, паведамляе СБУ.

аз