Сёння ў рамках працоўнага візіту ў Нарвегію пройдзе сустрэча Святланы Ціханоўскай з выканаўчым дырэктарам Yara Свенам Торы Халзетэрам. Ціханоўская абмяркуе спыненне супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі з «Беларуськаліем», пакуль у Беларусі не будуць праведзеныя свабодныя выбары.
Святлана Ціханоўская паехала з працоўным візітам у Нарвегію па запрашэнні міністаркі замежных спраў Іне Мары Эрыксен Сёрэйдэ.
Акрамя міністаркі, Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцай камітэта замежных спраў Анікен Хюітфельдт, дзяржсакратаром МЗС Аўдунам Халворсенам, парламентарыямі, якія намінавалі Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію, а таксама Нарвежскім прафсаюзам і экспертамі Нарвежскага інстытута міжнародных адносін.
Тэмамі сустрэч стане ўзняцце пытання Беларусі ў Радзе Бяспекі і Генасамблеі ААН, падтрымка праваабаронцаў, сем'яў рэпрэсаваных і жаночых ініцыятываў, стыпендыі для студэнтаў. З прафсаюзамі Святлана Ціханоўская абмяркуе супрацоўніцтва Нарвегіі з беларускімі рабочымі і страйкамамі.
Нарвегія – удзельніца Рады бяспекі ААН, яна падтрымала запуск Маскоўскага механізму АБСЕ, платформу па дакументаванні злачынстваў IAPB, а зараз падтрымлівае беларускія ініцыятывы і арганізацыі.
ав