Беларуская Служба

Зяленскі: Прайшло 13 дзён, а мы надалей чуем толькі абяцанні

08.03.2022 12:01
«У Марыупалі дзяўчынка памерла ў выніку абязводжвання», – паведаміў прэзідэнт Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

«Прайшло 13 дзён, а мы надалей чуем толькі абяцанні»- заявіў Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў напрамку Украіну ляцяць тысячы самалётаў і верталётаў.

«Мы іх знішчаем. Расія за 30 гадоў не страціла столькі ваеннай тэхнікі, колькі яна страціла за апошнія 13 дзён. На жаль, у іх яшчэ шмат тэхнікі, каб нас тэрарызаваць»- падкрэсліў прэзідэнт.

«У іх (расіян - рэд.) надалей ёсць 500-кілаграмовыя бомбы, каб скінуць іх на нас – простых людзей, мірных жыхароў; на Чарнігаў, Адэсу, Кіеў, Харкаў, Жытомір; на дзясяткі гарадоў Украіны, мільёны мірных жыхароў», – сказаў ён.

«Прайшло 13 дзён, а мы дагэтуль чуем толькі абяцанні, што яшчэ крыху і мы падтрымаем вас з неба», – дадаў украінскі лідар.

Апісваючы драматычную сітуацыю ў акупаваных украінскіх гарадах, прэзідэнт, у тым ліку, паведаміў, што «ў Марыупалі дзяўчынка памерла ў выніку абязводжвання». «Акупанты хочуць пазбавіць нас права на жыццё, і мы павінны адстойваць гэтае права», – падкрэсліў Зяленскі ў сваёй прамове.

niezalezna.pl/аз

Украіна: расійскія войскі абстралялі Сумы і іншыя гарады

08.03.2022 07:45
Улады Бучы пад Кіевам б’юць трывогу з нагоды пагаршэння становішча мірнага насельніцтва.

У горадзе Сумы пачалася эвакуацыя мірных жыхароў

08.03.2022 10:31
У ваколіцах Кіева, Харкава, Чарнігава, Сумы і Марыупаля з 8.00 раніцы было ўведзена спыненне агню, запэўнівае Мінабароны Расіі.