Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі просіць пастаўляць больш дасканалыя віды ўзбраення ва Украіну

31.03.2022 16:22
Падчас выступу ў галандскім парламенце прэзідэнт Украіны заклікаў да санкцый супраць Расіі і паставак зброі.
Уладзімір Зяленскі выступае ў галандскім парламенцеPAP/EPA/BART MAAT

Уладзімір Зяленскі выступіў перад галандскімі парламентарыямі, якія сабраліся ў Гаазе ў форме відэаканферэнцыі. Як ён падкрэсліў, судом расійскіх ваенных злачынцаў стане Гаага.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што расіяне здзяйсняюць ваенныя злачынствы, за якія яны будуць несці адказнасць:

-Загінулі сотні дзяцей і тысячы дарослых. Разбураны дзясяткі тысяч будынкаў. Спаленыя гарады і вёскі. Усе, хто аддаваў і выконваў забойствы, павінны быць прыцягнуты да адказнасці за злачынствы. У вашым горадзе Гаазе, сталіцы міжнароднага правасуддзя, вы ведаеце, як гэта зрабіць, і мы гэта зробім.

Уладзімір Зяленскі заклікаў, каб вайсковая інфармацыя з Украіны не стала руцінай. Паводле яго слоў, Расію трэба спыніць, а для гэтага ў Захада і Галандыі ёсць санкцыі:

- Закрыць парты для расійскіх караблёў разам з усімі краінамі ЕС, спыніць любы гандаль з гэтай краінай, якая забылася пра ўрокі Другой сусветнай вайны, падрыхтаваць хутчэйшую адмову ад выкарыстання расійскіх энерганосьбітаў, каб Расія не атрымлівала мільярды еўра за вытворчасць зброі і масавае фінансаванне забойстваў ва Украіне.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў за пастаўкі ўзбраення, а таксама заклікаў да больш дасканалых відаў узбраення, якія дазволяць абараніць украінскае неба ад расійскіх самалётаў і ракет.

Вайна ва Украіне працягваецца 36-ы дзень.

ав

Расійскае войска выкарыстала забароненыя фосфарныя снарады

31.03.2022 14:00
Фосфарная зброя забаронена Жэнеўскай канвенцыяй.